Онлайн-конференция МК27 декабря состоялась онлайн-конференции Александра Милинкевича с читателями газеты "Московский комсомолец". Вот наиболее часто задаваемые вопросы. 14:55, 05.01.2006 Паважаны Аляксандар Уладзімеравіч! Найперш, дзякую за шчырыя словы. Што тычыцца паездак – эфект быў прадказальны, але, прызнаюся, нечаканы нават для нас. У рэгіёнах напоўніцу адчуваеш, наколькі моцна народ чакае пераменаў да лепшага! Адчуваецца гэта і ў вялікіх гарадах, і ў мястэчках, і на вёсцы, як сярод людзей, што прыстасаваліся да жыцця, так і сярод тых, хто знаходзіцца ў вельмі кепскай сітуацыі. Людзі хочуць жыць у іншай Беларусі – дзе пануе законнасць, справядлівасць, дзе ёсць праўда, магчымасць развіцця і перспектыва. Усе нашыя планы пераменаў да лепшага ў Беларусі мы чэрпаем з размоваў з людзьмі – экспертамі, адмыслоўцамі, палітыкамі, студэнтамі, вяскоўцамі, пенсіянерамі, прадпрымальнікамі, лекарамі – таму дзверы нашага штабу адчыненыя для кожнага, хто мае свежыя ідэі ў справе таго, як зрабіць нашую Беларусь здаровай і цывілізаванай дзяржавай. В общий список |