музыканты за Свободу
Аляксандр Мілінкевіч:
"Сёння дзяржава падзяліла музыкаў на чужых і сваіх. Музыкі, якія маюць адрозную ад афіцыйнай думку, фактычна забароненыя, ці, скажам так, непажаданыя ў сваёй роднай краіне. Але я ведаю, што усё больш моладзі слухае добрую беларускую музыку.
Нягледзячы на перашкоды ўладаў, папулярнасць беларускага року расце і будзе расці. Я цікаўлюся нашай музыкай, маю ўласную калекцыю дыскаў. На жаль, па зразумелых прычынах не магу назваць сваіх улюбёных выканаўцаў, каб іх не падставіць.
Дзяржава сёння выкарыстоўвае музыкаў у сваіх агітацыйных мэтах. Але, заўважце, у туры "За Беларусь", не прагучала амаль ніводнай песні на роднай беларускай мове, і ніводнага беларускага слова мы не пачулі ад вядучых.
Ёсць, вядома, музыкі якія ідуць насуперак і не выступаюць на гэтых канцэртах. Іх трэба паважаць за гэта. Гэта мужны ўчынак. У новай Беларусі не будзе існаваць аніякіх чорных спісаў. Для беларускіх музыкаў будуць створаныя ільготныя умовы для правядзення канцэртаў. Для радыёстанцыяў мы пакінем квоту на беларускую музыку. Але гэта не будуць бязглуздыя 75 працэнтаў, куды ўключаць і Антонава, і Маісеева, якія ужо і самі не лічаць сваю музыку беларускай. Будзе падтрымка ўласна беларускіх, тым больш, беларускамоўных выканаўцаў. Бо зараз, слухаючы нашае радыё, не разбярэшся, дзе наш сьпявак, а дзе не. Беларуская музыка атрымае сапраўдную падтрымку, а не падачкі за лаяльнасць, як зараз."
Удзел Аляксандра Мілінкевіча ў якасці гледача на Рок-каранацыі'2006 стала прыемнай неспадзяванкай для аматараў беларускай музыкі. Сайтавая група Аляксандра Мілінкевіча распачынае кампанію "Музыкі за Свабоду". Каб далучыцца, напішыце нам ліст на info@milinkevich.org
Big Cyc
Польскі гурт “Big Cyc”, які на нядаўнім сумесным выступе з “Neuro Dubel” у Варшаве прэзэнтаваў сваю песьню, прысвечаную сённяшняму кіраўніку Беларусі пад назвай “Дыктатар”, вырашыў запісаць свой твор па-беларуску. Дзеля гэтага, як прызнаўся вакаліст групы Джэй Джэй у інтэрв'ю “Радыё Свабода”, яму прыйшлося прайсці інтэнсыўны курс беларускай мовы. Мяркуецца, што песня ўвойдзе ў 14-ты альбом у дыскаграфіі “Big Cyc”. Пакуль песню можна паслухаць тут: http://www.bigcyc.pl/lukasze.mp3)
DRUM ECSTASY
Легендарны беларускі бубнацкі калектыў. Пакарыў многія конкурсы і сцэны Еўропы і свету. Здолеў сваёй рытм&бас музыкай прыцягнуць мільёны слухачоў на Радзіме і за мяжой. Запісаў саўндтрэкі для блокбастэра "Ночной дозор". Выступаў заўжды за свабодную Беларусь і ўсяляк да гэтага спрычыняўся. http://www.drumecstasy.com
Football Light - http://www.drumecstasy.com/mp3/hdm/football_light.mp3
ВИРТУАЛЬНЫЕ ТЕХНОЛОГИИ
поп-дуэт, с 2001 г. - в ротации на всех белорусских радио-станциях. Самый известный хит "Кто ты, кто ты... Где ты, где ты" был в жесткой ротации практически на каждой из них, участвовал в "Хит-моменте" на СТВ. Сейчас песни группы также ротируются на бел. радио. Однако с 2004 г. дуэт имеет творческие интересы в Москве (как клубная группа). К сожалению, все песни на русском языке. Один из участников дуэта - член могилевского штаба А.Милинкевича. alexanderburakov@tut.by
Young Dogg
рэп-исполнитель со стажем! делает жесткую музыку! Готов на площади сдулать шоу с афроамериканцами за свободу!!!!
www.young-dogg.com/music/ www.young-dogg.com
Гарэзы
Гурт існуе з 2003 году. Эксперыментатары ў рэпу, панку і коры. Спяваюць песні хрысціянскага кшталту, як кажуць самі: "як нармальныя хрысціяне, спяваем пра Бога".
Чысціня - http://www.christianchoice.org/garezy/mp3/Garezy_Chystinia_2.MP3
UltraВожык
Праект, заснаваны ў 2001 годзе, за час свайго існавання вызначыўся тым, што час ад часу выдаваў палітычна накіраваную музычную прадукцыю, праз якую рэзка і з гумарам крытыкаваў палітыку аўтарытарнай, на думку аўтараў песень, беларускай улады. За ўсе гады існавання праекта, стваральнікі UltraВожыка ніколі не з’яўляліся на публіцы. Іх інтэрнэт-сайт, дзе можна спампаваць усе песні ды прачытаць правакацыйныя тэксты, занесены ў чорны спіс забароненых сайтаў і доступ да яго блакуецца ў беларускіх інтэрнэт-кафэ. http://luka.rocks.it
Фабрыка сноў http://members01.chello.se/uv/songs/fabryka.mp3
КРАСКІ
Беларускі поп-гурт. Займаў вышэйшыя прыступкі па тэле і радыёратацыі ў Беларусі і па папулярнасці сярод слухачаў. Іх творчасць слухалі і люблі сотні тысяч хлопчыкаў, дзяўчынак, юнакоў і сталых людзей. У 2003 гурт быў вымушаны эміграваць за мяжу, але працягвае сваю творчасць. http://www.kraski.org/
ТРЫ ЧАРАПАХІ - http://www.kraski.org/kraski_3cherepahi.mp3
RECHA
Маладыя эксперыментатары ў самых розных стылях. Удзельнікі Басовішча 2005. Граюць акустычную музыка – скрыпка, домра, гітара акустычная, бас.
Чэ Гевара - http://music.servbelarus.com/15_recha_cze_gievara.mp3
Чырвоным па-беламу
Беларуская хіп-хоп каманда. http://music.lib.ru/c/chyrwonym_pa_bel/
Не Жадаю (mix). http://music.servbelarus.com/05_cb_nie_zhadaju.mp3
"Тихий шторм"(Минск)
Музычны праект skb1@tut.by
Остановить ночь. Урывак http://by.milinkevich.org/mp3/cichi-storm.mp3
Parason
Альтэрнатыўны музычны гурт, з моцным складам і самым розным рэпертуарам. Моцныя палітычныя тэксты чаргуюцца з тэмамі надзённымі. Удзельнікі БАСОВІШЧА 2005, многіх супольных канцэртаў і праектаў.
Партызанская школа
Праект навучэнцаў, выпускнікоў і выкладнікаў зачыненага Беларускага гуманітарнага ліцэю.
Хіп-хоп песня “Не!”, беларуская “Разам нас багата” http://music.servbelarus.com/10_partyzanskaja_szkola_nie.mp3 http://cd.licej.net
Князь Мышкин
Минское инструментальное трио "Князь Мышкин" существует уже тринадцать лет, имеет свою аудиторию и на сегодня, пожалуй, остается единственным на территории Белоруссии коллективом, в чьем творчестве тонко и оригинально сочетаются жанрово-стилевые признаки фри-джаза, "оперативной композиции" (термин В. Чекасина ), new age, этно и камерной музыки. http://knyazmishkin.narod.ru/
MP3 - http://www.zvuki.ru/M/P/30891
N.R.M
Легендарны беларускі рок-гурт. http://nrm.by.com
Лёгкія-лёгкія - http://crete.globat.com/~slyhap.com/mp3/nrm/legkiya_legkiya.mp3 -
Haradzkija
Выдатны рок-гурт. Пачынальнік, закладальнік і лідэр гурта – Піт Паўлаў.
Каўбасіць і плюшчыць - http://www.garadzkija.net/mp3/garackija_kaubasic.mp3
Нейро Дюбель
Генералы беларускага року. У змаганьні – ад пачатку існавання. Сёння таксама знаходзяцца пад забаронай. http://neurodubel.com
Беларусь перадусім - http://music.servbelarus.com/19_neuro_dubel_bielarus_pieradusim.mp3
IQ-48
Адны з пераможцаў фэсту “Басовішча 2003”, гралі ў Менску, Салігорску, Берасьці, Маладзечна, Гародні, Гомлі, Баранавічах ды інш гарадох Беларусі, частыя госьці ў Польшчы, адны з хэдлайнераў “Басовішча 2005”. Улетку 2004 года IQ48 запісалі гімн футбольнага клюбу “Шахцёр” (Салігорск). Таксама ёсьць меркаваньні, что IQ48 – адзін з найбольш цікавых маладых беларускіх рок-гуртоў апошніх гадоў. www.iq48.net
Святло ў цемры - www.iq48.net/cd/mp3/iq48_sviatlo.mp3
ОКНО. Г. Вілейка
Граюць power/trash metal
OLD ТРОКІ. г. Маладзечна
http://oldtroki.narod.ru
VERSUS
http://vs.swisshost.by
|